Лідараў незалежных прафсаюзаў будуць судзіць па чатырох артыкулах

Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснёў і Вацлаў Арэшка / spring96.org
Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснёў і Вацлаў Арэшка / spring96.org

Лідараў незалежных прафсаюзаў Вацлава Арэшку, Генадзя Фядыніча і Васіля Бераснёва будуць судзіць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Гэта — "удзел у экстрэмісцкім фарміраванні", "заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі", "распальванне сацыяльнай варожасці", "удзел у экстрэмісцкім фарміраванні" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання", піша @prisoners_spring96.

Суд пачнецца ў Мінску 25 лістапада. Крымінальную справу будзе разглядаць Мінгарсуд, суддзя — Анастасія Папко.

Генадзя Фядыніча затрымалі вясной, а незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем". 

Арэшка, Фядыніч і Бераснёў прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі