Літва спыніла набыццё электраэнергіі ў Беларусі

Літва спыніла набыццё электраэнергіі ў Беларусі

Літва спыніла набыццё электраэнергіі ў Беларусі, паведамляе Delfi. Адбылося гэта пасля таго, як першы энергаблок Беларускай АЭС уключылі ў аб'яднаную энергасістэму нашай краіны. У аўторак у рамках "антыастравецкага" закона літоўскі бок устанавіў нулявую праходнасць для камерцыйнага патоку электраэнергіі з Беларусі.

Літва занепакоена бяспекай Беларускай АЭС, пабудаванай каля літоўскай мяжы. З-за гэтага Вільня неаднаразова заклікала афіцыйны Мінск не запускаць станцыю і папярэджвала, што не будзе набываць электраэнергію з яе.

Літва лічыць, што Беларуская АЭС пабудавана з парушэннямі міжнародных патрабаванняў у сферы ядзернай бяспекі. Парламент гэтай краіны аб'явіў станцыю "пагрозай нацыянальнай бяспекі". Улады Беларусі катэгарычна не згодныя з пазіцыяй літоўскага боку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі