LRT: спецслужбы Беларусі ладзілі штурм мяжы праз курдскага апазіцыянера
Беларускія спецслужбы выкарыстоўвалі кантакт з адным з курдскіх апазіцыянераў для арганізацыі "штурму" мяжы Беларусі і Польшчы. Пра гэта ў сваім расследаванні распавядае літоўскае выданне LRT.
Мужчына мае папулярнасць сярод курдаў праз сваю апазіцыйную дзейнасць. Ужо ў Мінску з ім на кантакт выйшлі людзі, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ. Увесь час яны і іншыя сілавікі трымалі сувязь з мігрантамі менавіта праз яго і выказвалі свае "прапановы".
Як кажа мужчына, сілавікі дапамагалі ім нажніцамі, тапарамі, маскамі, якія абараняюць ад слезацечнага газу, ды іншым. Па яго словах, беларускія сілавікі жадалі, каб мігранты прарваліся праз плот на мяжы, аднак гэта не атрымалася. Таксама ў групе мігрантаў заўсёды быў нехта з беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.