Лукашэнка: Беларусь стане лідарам ва Усходняй Еўропе
У развіцці "лічбавай эканомікі".
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў удзельнікаў XXI Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2014" і XVIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі". Мерапрыемствы адкрываюцца 22 красавіка ў Мінску.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, "Беларусь вызначыла амбіцыйную задачу ў найбліжэйшыя гады стаць лідарам ва Усходняй Еўропе ў развіцці "лічбавай эканомікі".
"Асновай нашага поспеху, упэўнены, будуць дасягненні таленавітых беларускіх вучоных, інжынераў, праграмістаў і прадпрымальнікаў, прадстаўленыя на пляцоўцы "ТІБО-2014", — цытуе словы Лукашэнкі БелаПАН. — Сімвалічна, што форум "ТІБО-2014" і выстава "СМІ ў Беларусі" праходзяць разам. Па-за інтэрнэтам традыцыйныя СМІ сёння ўжо нельга ўявіць. Відавочна, што актыўнае прасоўванне інавацыйных тэхналогій у айчынную медыясферу — падмурак яе поспеху".
Фота — ria.ru