Лукашэнка дазволіў легалізаваць самавольныя пабудовы

Лукашэнка дазволіў легалізаваць самавольныя пабудовы

У Беларусі легалізуюць самавольныя пабудовы. Указ пра гэта падпісаў Аляксандр Лукашэнка

Распараджэнне дае права мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прымаць у эксплуатацыю аднакватэрныя жылыя дамы і нежылыя пабудовы, узведзеныя без дазволаў і праектнай дакументацыі. Выключэнне — пабудовы, размешчаныя ў Мінску. Пры гэтым такія пабудовы не будуць прызнавацца самавольнымі.

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць сёлета з 1 верасня. Аднак мера мае часовы характар — да 1 студзеня 2025-га. 

Дакумент дазволіць узаконіць самавольныя пабудовы, пабудаваныя людзьмі на зямельных участках, атрыманых імі да 1 верасня 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі