Лукашэнка лічыць вельмі выгадным удзел Беларусі ва "Ўсходнім партнёрстве"

Кіраўнік Беларусі заявіў пра выгаднасць удзелу краіны ў ініцыятыве Еўрапейскага Саюза "Ўсходняе партнёрства". Таксама ён станоўча ацаніў вынікі саміту, які адбыўся ў Празе 7 траўня. З "Усходняга партнёрства", па словах Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь найперш чакае эканамічных выгадаў. Ён нагадаў, што нашая краіна палову прадукцыі прадае ў ЕС. Цяпер Беларусь будзе змагацца за зону вольнага гандлю ў Еўрапейскім Саюзе.

Як адзначае "Інтэрфакс", Лукашэнка таксама лічыць перспектыўным удзел Беларусі ў пабудове Балта-Чарнаморскага транспартнага калідору. На яго мяркуецца накіраваць каля 1 млрд еўра інвестыцый. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі