Лукашэнка: Мінгарвыканкам трэба трасянуць так, каб ніхто дрэнна не працаваў

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з працоўнай групай па праблемных пытаннях будаўнічай галіны, інфармуе БЕЛТА.



"Мінскі гарвыканкам ці не цалкам з карупцыянераў сёння сфармаваны, якія наверсе сядзяць, і хай на мяне не крыўдзяцца, факты гэтага ў наяўнасці — першы намеснік у месцах не дужа аддаленых. І гэта пры такіх хабарах — 250 тысяч долараў! Грошы немалыя. Гэта таксама пра шмат што кажа", — заявіў кіраўнік Беларусі.



Ён падкрэсліў праблемы будаўнічай галіны ў Мінску, бо ўсё пачынаецца са сталіцы. "Мінск трэба страсянуць так, каб больш нікому непанадна было працаваць дрэнна!" — падкрэсліў Лукашэнка.



Таксама ён адзначыў крытычную сітуацыю ў будаўнічай галіне і запатрабаваў выправіць усе глыбінныя праблемы і недахопы.



"Сітуацыя ў будаўніцтве не проста насцярожвае, а складаецца крытычна. І не толькі таму, што ў будаўнікоў недастатковыя аб'ёмы, пытанне ў тым, што які кірунак ні вазьмі — у будаўніцтве поўны абвал, пачынаючы ад незадаволенасці грамадзян тэрмінамі, якасцю і коштам будаўніцтва і сканчаючы той карупцыяй, у якой загрузла ўся галіна", — сказаў кіраўнік дзяржавы.



Ён нагадаў, што для выяўлення і ўхілення недахопаў у гэтай сферы была створана спецыяльная група. Вынікі яе працы будуць прадстаўлены на маштабнай нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ў верасні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі