Лукашэнка: Мне ў Сочы давядзецца сустрэцца з кітайскім кіраўніком

Гаворка ішла пра пытанне рэалізацыі айчыннай прадукцыі, а таксама пра сітуацыю ў дрэваапрацоўцы і вынікі нядаўняга візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Кітай.



Між іншым, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў Міхаіла Мясніковіча настроямі кітайскіх партнёраў.



Лукашэнка: "Я ведаю аб усіх дамоўленасцях з Кітаем. Але я хацеў бы ведаць настроі нашых кітайскіх партнёраў. Як яны гатовыя развіваць наша супрацоўніцтва. Таму што мне ў Сочы давядзецца сустрэцца з кіраўніком Кітайскай народнай рэспублікі Сі Цзіньпінам. Ён ужо пра гэта мяне праінфармаваў і я хацеў бы быць у тэме".



Мясніковіч распавёў Лукашэнку, што рынак прачынаецца марудна і істотных зрухаў у ажыўленні эканамічнага росту пакуль не назіраецца.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі