Лукашэнка назваў Беларусь “натуральным саюзнікам” БРІКС (відэа)

Аляксандр Лукашэнка лічыць Беларусь “натуральным саюзнікам” БРІКС. Пра гэта ён заявіў, выступаючы 9 ліпеня ва Уфе на сустрэчы кіраўнікоў краін, якія ўваходзяць у гэту арганізацыю. Са словаў Лукашэнкі, Беларусь вітае адкрыты характар БРІКС і гатовая актыўна падключыцца на правах дружалюбнай дзяржавы да розных кірункаў супрацоўніцтва, перадае БелаПАН.

Беларускі лідар падкрэсліў, што наша краіна з’яўляецца надзейным і прадказальным партнёрам. “Мы не маем канфліктаў на сваёй тэрыторыі і не ствараем праблемаў суседзям. Стабільна датрымліваем бяспеку агульных межаў, транзіт энерганосьбітаў. Эфектыўна супрацьдзейнічаем наркатрафіку і нелегальнай міграцыі. Праводзім міралюбівую знешнюю палітыку”, — адзначыў Лукашэнка.

Арганізацыя БРІКС — гэта група з пяці краін, куды ўваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і Паўднёваафрыканская Рэспубліка. Саміт арганізацыі паралельна з самітам Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва праходзіць гэтымі днямі ў расійскай Уфе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі