Лукашэнка не супраць, каб беларускае войска дапамагло ва Украіне (відэа)
Верагодна, у якасці "міратворцаў". Пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу "Еўраньюс".
"Калі трэба — а гэта для мяне вельмі небяспечная і страшная рэч — калі ёсць недавер Расіі да Захаду і Захаду да Расіі, Амерыкі да Расіі і Расіі да Амерыкі, і ёсць недавер ваюючых бакоў, то я гатовы быў бы выкарыстоўваць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб развесці канфліктуючыя бакі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Фрагмент інтэрв'ю размешчаны на сайце тэлеканала. Поўная версія інтэрв'ю з Лукашэнкам будзе транслявацца на канале "Еўраньюс" увечары 3 кастрычніка.