Лукашэнка: Не трэба нас папракаць, што мы ўжо занадта перакармілі расіян

9 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, на сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка да пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы. Яно пройдзе 23 снежня ў Маскве.

Лукашэнка адзначыў разыходжанні з расійскім бокам у правядзенні гэтага пасяджэння. Ён лічыць, што яго не трэба праводзіць у адзін дзень з пасяджэннямі АДКБ і Еўразійскага эканамічнага саюза, як гэта прапаноўваюць у Маскве.

Разам з тым, ён адзначыў, што з ініцыятывы расійскага боку ў двухбаковых адносінах узнікаюць праблемы на роўным месцы. У прыватнасці, беларускі кіраўнік згадаў забарону на пастаўкі беларускай прадукцыі. Па яго словах, Беларусь яшчэ не выбрала аб'ём квотаў, вызначаны Расіяй.

"Яшчэ гэтыя квоты не выбраныя, мы яшчэ не паставілі дадзеныя аб'ёмы. Што ж нас папракаць, што мы ўжо занадта перакармілі вас, расіян. І потым, гэта наогул не салідна. Мы вось на гэтую тэму мала звяртаем увагу, але гэта не значыць, што яна не існуе", — перадае прэс-служба словы Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што расіяне ствараюць антырэкламуц беларускай прадукцыі, заяўляючы пра яе небяспеку.

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі