Лукашэнка паабяцаў сілавікам-парушальнікам адкруціць галовы (відэа)
У чацвер прайшла нарада ў кіраўніка дзяржавы, прысвечаная эфектыўнасці барацьбы з карупцыяй і з эканамічнымі злачынствамі.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у сілавікоў актывізаваць барацьбу з карупцыяй. Ён нагадаў, што дзяржава чакае большага эфекту ад працы праваахоўнікаў, якія мусяць спыняць карупцыйныя праявы і эканамічныя злачынствы. На погляд кіраўніка дзяржавы, вельмі часта выяўляюцца малазначныя злачынствы, а мясцовыя ўлады праяўляюць пасіўнасць. Больш таго, у рэгіёнах існуе "кругавая парука" сілавікоў і чыноўнікаў, а рэальнай барацьбы з карупцыяй, лжэпрадпрымальніцтвам няма, лічыць Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі прыгразіў, што "адверне галовы" тым праваахоўнікам, якія будуць займацца "выбарачным" прыцягненнем да адказнасці вінаватых у эканамічных злачынствах і карупцыі.
Фота — ria.ru