Лукашэнка пагадзіўся падпісаць пагадненне аб стварэнні Калектыўных сіл
Прэзідэнт Беларусі прыняў палітычнае рашэнне аб падпісанні пагаднення па Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання АДКБ. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі.
Віктар Гумінскі: “Палітычнае рашэнне прынята. Цяпер юрыдычнае выражэнне далей пойдзе. Як яно будзе – я не спецыяліст у гэтых пытаннях. Але насамрэч указ наконт таго, што Рэспубліка Беларусь падпіша пагадненне адпаведнае па КСАР – гэта маецца”.
Як далей будзе ісці ратыфікацыя гэта пытання, Віктар Гумінскі абмяркоўваць адмовіўся. Кажа – гэта тэхнічны бок, у якім ён не вельмі добра разбіраецца.