Лукашэнка паказаў кавуны і дыні, вырашчаныя на сваім участку (фота, відэа)
Фотарэпартаж пад назвай "Лукашэнка збірае ўраджай бахчавых" размясціла дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, 15 жніўня кіраўнік Беларусі заявіў, што вырасціў на сваім участку кавуны і дыні. Прычым кавуны, па словах Аляксандра Лукашэнкі, атрымаліся “смачнейшыя, чым астраханскія”.
Натхніўшыся ўласным досведам, Лукашэнка прапанаваў вырошчваць кавуны на Палессі. Ён мяркуе, што гэтым проста неабходна займацца.
На свежых фатаграфіях відаць, што ў збіарнні ўраджаю кавуноў і дыняў беларускаму кіраўніку дапамагаў яго малодшы сын Мікалай.
Фота з афіцыйнага сайта Аляксандра Лукашэнкі