Лукашэнка патрабуе, каб беларусы былі цывілізаванымі людзьмі (відэа)
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак наведаў прадпрыемства "Керамін" і зрабіў шэраг заяваў у справе працоўнай дысцыпліны і жорсткага парадку на прадпрыемствах.
Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да старшыні Мінгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі і паставіў яму задачу цалкам падрыхтаваць сталіцу да зімы, навесці парадак ва ўсіх раёнах Мінска. Высветлілася, што кіраўнік дзяржавы ведае, што за заводам калёсных цягачоў "ужо цэлых некалькі гадоў звалка", а Ладуцька, як і кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў, "гэтага не бачаць".
"Калі мы сябе цывілізаванымі лічым, калі мы цэнтр Еўропы, трэба быць цывілізаванымі людзьмі, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Вось адкуль маё патрабаванне. Замежнікі да нас прыязджаюць: ах, які Мінск прыгожы, як у вас добра. Так давайце будзем адпавядаць гэтаму".
Лукашэнка распавёў, хто "разбасячыўся", а хто "шчоўкае зубамі"
Лукашэнка прызнаўся, што звольніў найлепшага кіраўніка вобласці
Лукашэнка раіць людзям не бегаць у абменнікі і не чакаць дэвальвацыі
Фота — БЕЛТА