Лукашэнка прызначыў начальніка тэрытарыяльнай абароны

Аляксандр Лукашэнка прызначыў начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны, намесніка начальніка Генштаба Узброеных Сілаў Беларусі. Ім стаў палкоўнік Сяргей Дудко. Адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы з'явіўся 24 сакавіка, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, 19 лютага Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Міністэрства абароны і сустрэчы з кіраўнічымі кадрамі Узброеных Сілаў запатрабаваў, каб праводзілася падрыхтоўка так званых "партызанаў". "У момант ваенных дзеянняў, не дай Бог, нам давядзецца прызваць і мы прызавем у тэрытарыяльныя войскі звыш 100 тысяч насельніцтва. Трэба займацца навучаннем гэтых людзей", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што трэба пастаянна кантраляваць спіс гэтых людзей, прызываць іх на рэгулярныя зборы, адпрацоўваць функцыі, якімі яны будуць займацца ў ваенны час.  

Лукашэнка заявіў, што трэба займацца падрыхтоўкай 100 тысяч "партызанаў"

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі