Лукашэнка прызначыў першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

3 красавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ім стаў Канстанцін Мартынецкі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Канстанцін Мартынецкі нарадзіўся ў 1956 годзе ў Гарадку Віцебскай вобласці. Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. Да пачатку 1990-х працаваў у структурах Дзяржплана БССР, у Мінгарвыканкаме, пасля — на кіраўнічых пасадах у структурах выканкама СНД. З 2000 года працаваў у апараце Савета міністраў Беларусі, а з снежня 2010-га стаў кіраўніком апарату ўраду.  

Нагадаем, кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з'яўляецца Аляксандр Косінец. Яго намеснікі — Валерый Мацкевіч, Мікалай Снапкоў і Ігар Бузоўскі. Больш падрабязна пра іх гл. тут.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі