Лукашэнка — Пуціну: Цяпер не я самы страшны чалавек у Еўропе

Лукашэнка заявіў, што ён, як і Пуцін, сёння не можа быць дыктатарам — "няма рэсурсаў для дыктатуры". Кіраўнік Беларусі прызнаўся, што жартам неяк казаў: "Ну што, Уладзімір Уладзіміравіч, дзякуй Богу, цяпер не я самы страшны чалавек у Еўропе".



Тэлевядучая Ксенія Сабчак заўважыла, што нярэдка кажуць: расійскі прэзідэнт пачаў капіраваць Лукашэнку, бярэ з яго прыклад. Яна адзначыла, што "Пуцін апынуўся ў сітуацыі, калі ён вымушаны браць прыклад з вас і карыстацца беларускім досведам". Сабчак мела на ўвазе найперш разгон апазіцыйных акцый, рэпрэсіі супраць апазіцыянераў, прыняццё шэрагу законаў.



"Няпраўда! У такіх сітуацыях ёсць пэўны выхад, і ён заўсёды адзін", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Гэта значыць, вы не лічыце, што ён вас капіруе?" — спытала Сабчак. "Мы ж свае людзі, дзесьці ён мяне, дзесьці я яго, напэўна, капірую. Не тое што капірую", — адказаў кіраўнік Беларусі.

Відэа інтэрв'ю можна паглядзець тут.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі