Лукашэнка: Рашэнне шэрагу праблемных пытанняў аднесена на аддалены тэрмін

Тры дзяржавы бяруць адказнасць гарантаваць свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, здзяйсняць узгодненую палітыку ў ключавых галінах эканомікі. Дамова набудзе сілу з 1 студзеня 2015 года.

Пасля ўрачыстага падпісання дакумента кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Казахстана толькі Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што не ўсе праблемы былі вырашаны.

"Беларусь сёння паставіла свой подпіс пад гэтым глабальным дакументам", — сказаў Лукашэнка. Ён нагадаў пра "вельмі няпросты перамоўны працэс", пра тое, што "не ўсе дайшлі" да падпісання — "згубілі Украіну".



"Неабходна канстатаваць факт, што рашэнне шэрагу праблемных пытанняў, якія датычаць найперш гандлю... аднесена на аддалены тэрмін", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён меў на ўвазе якраз тыя пытанні, якія хацеў вырашыць беларускі бок. Але, як выглядае, гэта пакуль зрабіць не ўдалося. Лукашэнка патлумачыў: "Каб наша праца не забуксавала... бо падпісанне — гэта не заканчэнне працэсу... гэта пачатак сур'ёзнага працэсу...".



"Мы верым, што эканамічны саюз стане асновай у будучым нашага палітычнага, вайсковага і гуманітарнага адзінства", — так закончыў сваю прамову кіраўнік Беларусі. Ён павіншаваў народы трох краін з гэтай гістарычнай падзеяй.



Нурсултан Назарбаеў паведаміў, што з чэрвені да Еўразійскага эканамічнага саюза далучыцца Арменія, а на працягу года — Кыргызстан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі