Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным, пагавораць пра інтэграцыю

24-25 снежня кіраўнік Беларусі прыме ўдзел у паседжаннях Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета і Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.
 

Як адзначае прэс-служба расійскага прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін возьмуць удзел у паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савета 25 снежня. Аднак у іх будзе і асобная сустрэча.



Мяркуецца, што Лукашэнка і Пуцін разгледзяць "асноўныя пытанні расійска-беларускага інтэграцыйнага супрацоўніцтва, перспектывы далейшага паглыблення гандлёва-эканамічных і культурна-гуманітарных сувязяў", інфармуе РІА "Новости".



Нагадаем, днямі Аляксандр Лукашэнка наведаў Сочы, дзе праінспектаваў алімпійскія аб'екты, якія будавалі беларусы.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі