Лукашэнка: Сёлета мы павінны мець інфляцыю 5-6%

Лукашэнка: Сёлета мы павінны мець інфляцыю 5-6%

Аляксандр Лукашэнка зноў выказаўся наконт росту коштаў у Беларусі. Паводле кіраўніка краіны, напрыканцы цяперашняй пяцігодкі індэкс росту спажывецкіх коштаў павінен складаць да 3-4% гадавых. Такую заяву Лукашэнка зрабіў сёння, падчас нарады ў Жыткавіцкім райвыканкаме. На яго думку, падставаў для росту коштаў у краіне цяпер няма.

“Толькі адна прычына — каб у кішэню гандлярам болей пакласці. Не трэба гэтага дапускаць. Кантралюйце”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Ён таксама заявіў, што сёлета інфляцыя павінна скласці 5-6% за год, налета — 4-5%.

“Мы павінны выйсці на 3-4%. Не трэба 1,5%, як у Еўропе ці ў Амерыцы. Бо інфляцыя — гэта таксама нечый там заробак. І мы яшчэ не настолькі сёння намацалі рынкавым чынам тую цану, пры якой будзе рэнтабельнай тая ці іншая прадукцыя. Таму няхай будзе 3-4% да канцы пяцігодкі”, — заявіў кіраўнік Беларусі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі