Лукашэнка: Тавараабарот Беларусі з Браншчынай будзе 1 млрд долараў (відэа)

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у Мінску на сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Мікалаем Дзеніным.

Лукашэнка: “Я думаю ў будучым годзе мы мільярд долараў перасягнём [у гандлі з Браншчынай]. Калі мы паставім перад сабой такую ​​мэту. 900 мільёнаў мы ўжо маем. Гэта беспрэцэдэнтны паказчык. Тым больш, што Бранская вобласць не гандлюе ні нафтай, ні газам. У яе гэтых рэсурсаў, як і ў Беларусі, няма... Усё залежыць ад нашых рук і мазгоў. І мець 1 мільярд долараў таваразвароту — гэта прыстойны аб'ём. Прынамсі мы ставім перад сабой такую ​​мэту”.



Што тычыцца канкрэтных напрамкаў супрацоўніцтва, то Беларусь гатовая забяспечыць патрэбы Браншчыны ў сельскагаспадарчай, камунальнай, дарожнай тэхніцы, будматэрыялах, малочнай прадукцыі.
 

Таксама сёння стала вядома, што Беларусь і Бранская вобласць Расіі плануюць стварыць холдынг ў сферы бульбаводства.
 

Фота — БЕЛТА, АНТ
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі