Лукашэнка ў Манголіі абмяняў трактары на коней

Жарабцы, які падарылі Лукашэнку

Жарабцы, які падарылі Лукашэнку / БЕЛТА

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію завяршыўся абменам падарункамі. Ён падарыў боку, які яго прымаў, два трактары, наўзамен атрымаў двух жарабцоў. Ім ужо далі мянушкі — Мір і Хуткі, паведамляе канал, набліжаны да адміністрацыі Лукашэнкі.

Нагадаем, Мінскі трактарны завод у цяперашні час адчувае складанасці са збытам. У красавіку на нарадзе, прысвечанай стану беларускай прамысловасці, прагучала, што экспарт беларускіх трактароў у Расію 2023 годзе скараціўся на 18%. У выніку іх доля ў расійскім імпарце знізілася да 10,5% — гэта мінімальнае за апошнія 10 гадоў значэнне. Лукашэнка тады адзначыў, што айчынная прадукцыя стала саступаць аналагам "як паводле цаны, так і паводле якасці". Сярод прычынаў называліся складанасці з лагістыкай і канкурэнцыя з боку Кітая.

У Манголіі Лукашэнка правёў перамовы з прэзідэнтам краіны. Напярэдадні яго прыезду ў краіну экс-прэзідэнт Манголіі Элбэгдорж Цахіагійн заклікаў арыштаваць Лукашэнку. Ён назваў госця "асобай, якая ўчыніла злачынствы супраць чалавечнасці".

Лукашенко в Монголии обменял тракторы на лошадей
Лукашэнка падарыў два трактары, а наўзамен атрымаў двух коней / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі