Лукашэнка: Я хачу, каб ва Украіне было добра
Кіраўнік Беларусі сустрэўся ў Кіеве з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.
Беларусь гатовая заўсёды дапамагаць Украіне. Пра гэта заявіў Лукашэнка ў Кіеве ў часе перамоваў з украінскім калегам.
“Я хачу, каб ва Украіне было добра. Многія гэта разумеюць, як нейкія гульні і гэтак далей. Я ведаю, што вы не так гэта ўспрымаеце. Вы прэзідэнт, вам балюча. Мне таксама балюча. І я гэтым кіруюся”, — адзначыў Лукашэнка.
“Таму, калі трэба будзе, я вам яшчэ раней сказаў: трэба будзе ад Беларусі нешта — скажы, мы табе за суткі ўсё зробім, што ты папросіш. Усё, што прэзідэнт Украіны ні прасіў, публічна кажу, мы заўсёды ўсё рабілі. І так будзе надалей”, — падкрэсліў беларускі лідар.
“Для нас гэта не гульня. Не толькі таму, што таваразварот, а таму, што мы суседзі, мы побач жывем, мы родныя людзі”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.