Лукашэнка запрасіў у Беларусь Папу рымскага Францішка (відэа)

31 сакавіка мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч даў прэс-канферэнцыю з нагоды свята Вялікадня. Ён паведаміў, што падчас візіту дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала П'етра Параліна ў Беларусі прагучала шмат галасоў на карысць прыезду пантыфіка, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік беларускіх католікаў нагадаў, што візіт кардынала адбыўся па запрашэнні беларускіх уладаў. У прадстаўніка Ватыкана адбылся сустрэчы з кіраўніком Беларусі, прэм'ер-міністрам, старшынёй Савета Рэспублікі, міністрам замежных спраў. Па словах Кандрусевіча, усе яны асабіста перадалі праз кардынала запрашэнне Папе рымскаму Францішку наведаць Беларусь. Арцыбіскуп кажа, што ніколі раней не было так шмат галасоў на карысць гэтага візіту.

Разам з тым ён дадаў, што для візіту Папы ў Беларусь, згодна з правіламі Ватыкана, трэба запрашэнне ад прадстаўнікоў вядучай канфесіі. У выпадку з Беларуссю гэта праваслаўе. Журналісты пацікавіліся, ці павінна гэта быць менавіта афіцыйнае запрашэнне. У адказ Кандрусевіч зазначыў: "Важна, каб па меншай меры ніхто не быў супраць".

Дарэчы, падчас візіту ў Мінск дзяржсакратар Ватыкана сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Фота — newtimes.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі