Лукашэнка звольніў старшыню Магілёўскага аблвыканкама Рудніка

Аляксандр Лукашэнка 22 снежня вызваліў Пятра Рудніка ад пасады старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Пятру Рудніку 57 гадоў. Ён — ураджэнец Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Магілёўскай вобласцю кіраваў ад снежня 2008 года. Раней ён быў дырэктарам Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання (з 2003 года). Біяграфію Рудніка можна паглядзець тут.

На здымку: Пётр Руднік сядзіць побач з Аляксандрам Лукашэнкам. Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі