Лукашэнка: Дэвальвацыі рубля не будзе, пра дэнамінацыю абвесцім за паўгода

Па словах Лукашэнкі, пры неабходнасці на падтрыманне курсу нацыянальнай валюты будуць накіраваныя сродкі з золатавалютнага рэзерву.



"У нас сёння дастаткова золатавалютных рэзерваў, мы яшчэ ў бліжэйшы час атрымаем для падмацавання ЗВР каля $1,5 млрд ад Расійскай Федэрацыі, добрыя крэдыты. У крайнім выпадку, калі ў нас будуць лішнія золатавалютныя рэзервы, мы падтрымаем эканоміку. Страху ў гэтым ніякага няма, людзі атрымаюць дадатковую заработную плату", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.



Лукашэнка заўважыў, што ў краіне ўсе, акрамя яго, чакалі дэвальвацыі нацыянальнай валюты: "Не толькі людзі, але і прадпрыемствы гэтага чакалі. Я сказаў, што мы штучна дэвальваваць нацыянальную валюту пад тое, каб даць нават нейкі глыток (можа, гэта і добра) паветра для БелАЗа, МАЗа і гэтак далей, не будзем, таму што дэвальвацыя нацыянальнай валюты — гэта ў выніку рост коштаў. Мы гэта ўжо праходзілі. Таму нават не на 25%, не на 30%, не на 15% мы гэтага рабіць не будзем".



Дэвальвацыя рубля ў адносінах да долара, кажа кіраўнік Беларусі, павінна складаць каля 10% за год паступова. У адносінах да кошыка валют (долар, еўра і расійскі рубель) дэвальвацыя павінна быць крыху больш за 9%.



Аб правядзенні ў Беларусі дэнамінацыі будзе абвешчана за паўгода. Аднак пакуль для гэтага няма умоваў, кажа Лукашэнка: "Паралельна на працягу года як мінімум будуць хадзіць і старыя рублі, і новыя рублі".



Акрамя таго беларускі кіраўнік адзначыў, што ўжо зацверджаныя новыя грошы. Прычым, нароўні з купюрамі ў Беларусі, магчыма, будуць хадзіць і манеты. Па словах Лукашэнкі, вонкава новыя грошы падобныя на еўра.



Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі