Мадэльер Саша Варламаў кажа ў судзе апошняе слова
Пачалося судовае паседжанне. Варламаў выступае седзячы і часта звяртаецца ў сваёй прамове да евангельскіх вобразаў.
У залі прысутнічае каля 20 чалавек — гэта ў асноўным сваякі падсуднага і журналісты, перадае карэспандэнт Еўрарадыё.
Сашу Варламава могуць прызнаць вінаватым па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса — "злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі", "махлярства ў асабліва вялікім памеры", "крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі", "прыўлашчванне маёмасці" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў".
За кратамі мадэльер знаходзіцца ўжо больш за два гады — ад траўня 2011-га. Суд над ім працягваецца ад лютага 2013 года.