Мадрыдскі "Рэал" — пераможца футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)
Мадрыдскі "Рэал" — пераможца футбольнай Лігі чэмпіёнаў (ужо 11-ы раз!). У фінальным матчы ў Мілане на стадыёне "Сан-Сіра" па пенальці быў абыграны "Атлетыка" — 5:3.
На 15-й хвіліне, верагодна, з афсайду лік адкрыў Серхіа Рамас. "Рэал" дамінаваў на полі ў першай палове 1-га тайма, а пасля збавіў абароты, чакаючы памылак саперніка. "Атлетыка" стаў больш атакаваць, але галявыя моманты пачалі ўзнікаць ужо ў другім тайме.
На 48-й хвіліне Антуан Грызман не рэалізаваў пенальці (патрапіў у перакладзіну), які зарабіў Фернанда Торэс. Усе высілкі каманды Дыега Сімеоне зраўняць лік працяглы час выніку не давалі — "Рэал" Зінедзіна Зідана добра абараняўся. Аднак на 79-й хвіліне Янік Ферэйра-Караска, які выйшаў на замену, забівае і робіць лік нічыйным — 1:1.
У дадатковы час галоў не было. Серыю пенальці выйграў "Рэал". Пасля таго, як Хуанфран трапіў у штангу, рашаючы ўдар нанёс Крышціяну Раналду.
Такім чынам "Атлетыка" не змог узяць рэванш у "Рэала" за паражэнне ў фінале Лігі чэмпіёнаў два гады таму.