Макей: Мы не страцім нашых еўрапейскіх партнёраў (відэа)
У сераду ў Маскве прайшлі перамовы міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі.
Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў узгаднілі праграму знешнепалітычных дзеянняў на бліжэйшыя два гады.
Міністр замежных спраў Беларусі нагадаў, што нашу краіну з Расіяй "звязвалі, звязваюць і будуць звязваць глыбокія гандлёва-эканамічныя адносіны". У той жа час ён падкрэсліў, што нельга арыентавацца на эканамічнае супрацоўніцтва з нейкай адной краінай ці інтэграцыйным аб'яднаннем. Ён прыгадаў, што Беларусь апошнім часам заўважна актывізавала развіццё супрацоўніцтва нашай краіны з дзяржавамі Паўднёва-Усходняй Азіі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і Блізкага Усходу.
"Але гэта ні ў якім разе не значыць, што мы страцім сувязі з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, найперш з Расіяй", — цытуе словы Уладзіміра Макея БЕЛТА.
Фота — БЕЛТА