Малайзія просіць абследаваць месца падзення Боінга да першага снегу
У экспертаў засталося не больш за 45 дзён для правядзення пошукавых работ на месцы крушэння Боінга, бо гэта трэба зрабіць да снегу.
З такой заявай выступіў міністр унутраных спраў Малайзіі Ахмад Захід Хамід, перадае РБК. Ён адзначыў, што снег можа папросту схаваць частку доказаў і ўскладніць аперацыю.
Цяпер група малайзійскіх экспертаў у 30 чалавек па-ранейшаму знаходзіцца ў Кіеве і не можа выехаць на месца крушэння авіялайнера. Прычынай перашкоды Хамід назваў небяспеку на ўсходзе Украіны нягледзячы на дамоўленасці аб спыненні агню.
У мінулы візіт міжнародныя эксперты з Аўстраліі, Малайзіі і Нідэрландаў даследавалі менш за палову раёна крушэння лайнера. Яны прыбылі на месца крушэння самалёта ў канцы ліпеня, але праз бесперапынныя абстрэлы адпрацавалі менш за тыдзень. 6 жніўня яны завяршылі работы па меркаваннях бяспекі.
Нагадаем, авіялайнер кампаніі Malaysia Airlines, які рабіў рэйс Амстэрдам — Куала-Лумпур, разбіўся 17 ліпеня на ўсходзе Украіны. Загінулі 298 чалавек, якія былі на яго борце.