Маскоўскі Патрыярх Кірыл павіншаваў з днём нападу Германіі на СССР
З нечаканай заявай выступіў 22 чэрвеня маскоўскі патрыярх Кірыл.
Сёння ён сустракаўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і міністрам абароны Сяргеем Шайгу ў нядаўна адкрытым у Падмаскоўі галоўным храме Міністэрства абароны Расіі. Падзея была прымеркаваная да гадавіны пачатку савецка-нямецкай вайны.
Пуцін у суправаджэнні патрыярха Кірыла наведаў сабор Уваскрашэння Хрыстовага і адкрыў мэмарыяльны комплекс "Дарога памяці". Пасля гэтага ён выступіў перад вайскоўцамі і назваў абсалютна святой памяць пра Вялікую Айчынную вайну.
Патрыярх Кірыл, які выступаў перад Пуціным, у сваёй прамове заявіў: "Са знамянальным, журботным, але адначасова ўрачыстым днём усіх вас сардэчна віншую".
Дарэчы, рэпрэсіі супраць Праваслаўнай царквы ў СССР падчас вайны с фашыстамі практычна спыніліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.