Мастака Алеся Пушкіна адправілі ў "Воўчыя норы"

Мастака Алеся Пушкіна адправілі ў "Воўчыя норы"

Мастака і палітвязня Алеся Пушкіна адправілі ў папраўчую калонію № 22 у Івацэвіцкі раён ("Воўчыя норы"). Пра гэта праваабаронцам стала вядома ад яго сваякоў. З мінскага СІЗА № 1 Пушкіна этапавалі яшчэ дзесяць дзён таму.

30 сакавіка Алеся Пушкіна асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму (падчас закрытага працэсу ён парэзаў сабе жывот на знак пратэсту). Апеляцыйную скаргу палітвязень адмовіўся падаваць.

Крымінальную справу разглядаў Мінскі гарадскі суд, суддзя — Алена Шылько. Мастака прызналі вінаватым у "наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб" і ў "здзеку з дзяржаўных сімвалаў". Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыклу "Беларускі супраціў" і перфоманс, які ён правёў ва Украіне. Вяртаючыся з Кіева, Пушкін ведаў, што на яго на радзіме пачалі крымінальную справу.

Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021-га. Раней у "Воўчыя норы" змяшчалі пераважна асуджаных па "наркатычных" артыкулах, але летась пачалі адпраўляць палітвязняў. Нядаўна туды перавялі спартыўнага журналіста, футбаліста і палітвязня Аляксандра Івуліна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі