Менеджары Air France уцякалі ад абураных работнікаў

Менеджары Air France уцякалі ад абураных работнікаў

Два менеджары авіякампаніі Air France былі вымушаныя ўцякаць з сустрэчы, на якой абмяркоўвалася скарачэнне працоўных месцаў. У рамках антыкрызіснага плану меркавалася скараціць каля трох тысяч працоўных месцаў.

Абураныя планамі скарачэння супрацоўнікі ўварваліся ў памяшканне і сталі біць менеджараў. Падчас бойкі з начальніка дэпартамента па кадрах Air France Ксаўе Брасета і дырэктара Air France ў Арлі П'ера Плісанье пратэстоўцы сарвалі кашулі. Пазней ахова дапамагла менеджэрам авіякампаніі схавацца ад падначаленых, перадае BBC.

Выканаўчы дырэктар Air France Фрэдэрык Гажэ паспеў пакінуць нараду да таго, як туды ўварваліся незадаволеныя супрацоўнікі.

Матчына кампанія Air France-KLM цяпер хоча звярнуцца ў праваахоўныя органы ў сувязі з гвалтоўнымі дзеяннямі супраць менеджараў кампаніі.

Фота: AFP

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі