Міграцыйны крызіс: ці закрануць беларусаў змены ў законы Польшчы — эфір

Ганна Маціеўская / Еўрарадыё
Сенат Польшчы прагаласаваў за змены ў міграцыйнай палітыцы. Найперш праз пагрозы, якія прыходзяць з боку польска-беларускай мяжы. Прасцей кажучы, праз дзеянні ў тым ліку і лукашэнкаўскага рэжыму ў выглядзе так званага “міграцыйнага шантажу”. І гэтыя змены ў заканадаўстве прымусілі беларусаў разважаць на тэму, як гэта ўсё можа адбіцца на іх…
Ці закрануць змены ў польскім міграцыйным заканадаўстве беларусаў, якія вымушаныя шукаць прытулку ў Польшчы? Што варта зрабіць, каб гарантавана атрымаць дазвол на знаходжанне ў Польшчы і легалізацыю ў гэтай краіне як тых, хто тут ужо знаходзіцца, так і тых, хто сюды трапіць у будучыні? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.