Міхаіл Грабоўскі падпісаў гадавы кантракт з "Вашынгтонам"
Нагадаем, што Грабоўскі — адзіны беларускі хакеіст, якія выступае ў НХЛ.
Сума кантракту афіцыйнымі крыніцам не выдаецца, а па неафіцыйных складзе 3 мільёны долараў, паведамляе interfax.by.
29-гадовы спартовец некалькі месяцаў таму пакінуў "Таронта" з ініцыятывы клуба. Грабоўскі быў самым высокааплатным нападнікам у "Таронта".
У мінулым сезоне хакеіст правёў 48 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ і набраў 16 (9+7) ачкоў пры паказчыку карыснасці "-10". Акрамя таго, у мінулым сезоне ён гуляў за маскоўскі ЦСКА, дзе праводзіў час лакаўту.
Фота — nhl-transfer.ru