Міхаіл Грабоўскі закінуў сваю чарговую шайбу ў НХЛ (відэа)
Аднак "Вашынгтон", за які выступае беларускі хакеіст, прайграў "Анахайму" — 2:3 (2:1, 0:1, 0:1).
Грабоўскі адкрыў лік на 8-й хвіліне, а на 12-й "Вашынгтон" ужо выйграваў з лікам 2:0. Аднак утрымаць пераможны лік не ўдалося — далей шайбы закідвалі толькі госці.
Адзначым, што на рахунку Міхаіла Грабоўскага ўжо 105 закінутых шайбаў у чэмпіянатах НХЛ. Гэта найлепшы вынік сярод беларускіх хакеістаў.