Мікалай Ладуцька даў тыдзень на прыборку "аўталамачча"
Такое даручэнне старшыня Мінгарвыканкама агучыў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.
Ён звярнуў увагу камунальных службаў на недапушчальную прысутнасць на вуліцах і дваровых тэрыторыях сталіцы неэксплуатаваных транспартных сродкаў.
Па словах чыноўніка, якія перадаюць "Мінск-навіны", у некаторых раёнах горада няма належнага рэагавання на падобныя выпадкі.
Ён даручыў на працягу тыдня выправіць сітуацыю. Ажыццяўляць кантроль за гэтым павінна кіраўніцтва Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.
Фота — minsknews.by