Мікалай Ладуцька: Рост заробкаў у Мінску трэба абмежаваць

Паседжанне прысвячалася вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінска за студзень–чэрвень 2013 года. Па словах Ладуцькі, якія перадае агенцтва "Мінск-Навіны", не павінна быць далейшага неабгрунтаванага росту заробкаў пры цяперашніх эканамічных умовах у сталіцы.



Кіраўнік гарвыканкаму заявіў, што некаторыя суб'екты гаспадарання ўжо дасягнулі максімума па заробках і больш павялічваць іх нельга. "Мы ўжо выйшлі на той максімальны сярэдні ўзровень, які павінен быць у Мінску", — мяркуе Ладуцька. Разам з тым, ён пагадзіўся, што на галіновых прадпрыемствах прамысловасці павінен быў бы адбыцца рост заробкаў, але толькі пры продажы прадукцыі.



Паводле інфармацыі Мінгарвыканкама, намінальны сярэднямесячны заробак ў траўні гэтага года склаў 6 мільёнаў 305 тысяч рублёў, ці 726 долараў у эквіваленце.



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі