Міланскі "Інтэр" перамог мадрыдскі "Атлетыка" ў Лізе чэмпіёнаў — 1:0

Марка Арнаутавіч прынёс перамогу "Інтэру"

Марка Арнаутавіч прынёс перамогу "Інтэру" / Reuters

У хатнім матчы 1/8 Лігі чэмпіёнаў 20 лютага футбалісты міланскага "Інтэра" выйгралі ў мадрыдскага "Атлетыка" з лікам 1:0.

Перамогу камандзе прынёс Марка Арнаутавіч на 79-й хвіліне сустрэчы.

У яшчэ адным матчы Лігі чэмпіёнаў нідэрландскі ПСВ на сваім полі згуляў унічыю з дортмундскай "Барусіяй" — 1:1.

Сёння адбудуцца яшчэ дзве сустрэчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Футбалісты "Порту" сустракаюцца з лонданскім "Арсеналам", а італьянцы з "Напалі" падужаюцца з "Барселонай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі