Міліцыя пракантралюе месцы збору абітурыентаў наконт "супрацьпраўнай дзейнасці"

Міліцыя пракантралюе месцы збору абітурыентаў наконт "супрацьпраўнай дзейнасці"

Месцы збору абітурыентаў гэтым летам трэба засцерагчы ад "супрацьпраўнай дзейнасці". Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка заявіў на пасяджэнні Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі 2021 года,

"Таксама трэба быць гатовым аператыўна рэагаваць на любыя магчымыя правакацыйныя сітуацыі. Нельга дапусціць, каб месцы збору абітурыентаў былі выкарыстаныя для супрацьпраўнай дзейнасці. Лічу, што Міністэрству адукацыі сумесна з МУС неабходна выпрацаваць дадатковыя меры бяспекі", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Таксама віцэ-прэ'мер запатрабаваў, каб былі прынятыя супрацьэпідэмічныя меры, арганізаванае дзяжурства медыцынскіх работнікаў. Па яго словах, недапушчальныя зборы абітурыентаў ні ў прапускных пунктах тэсціравання, ні перад аўдыторыямі, а таксама пры прыёме дакументаў і правядзенні ўнутраных іспытаў і залічэння абітурыентаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі