Міністр эканомікі: Інфляцыя сёлета будзе вышэй, чым у 2015 годзе

Міністр эканомікі: Інфляцыя сёлета будзе вышэй, чым у 2015 годзе

У 2016 годзе беларускім уладам не ўдасца знізіць гадавую інфляцыю ніжэй за 10%. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь-1" увечары 17 студзеня заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

У 2015 годзе гадавая інфляцыя склала 12%. Таму беларускія ўлады раней ставілі задачу сёлета давесці паказчык інфляцыі ніжэй за 10%. Аднак, кажа Зіноўскі, новыя міжнародныя эканамічныя ўмовы робяць такую задачу нерэальнай. У першую чаргу на гэта ўплывае эканамічная сітуацыя ў Расіі, з якой моцна звязаная наша краіна.

Міністр выказаў надзею, што гадавая інфляцыя сёлета складзе не больш за 17-18%. Пры гэтым ён паведаміў, што Мінэканомікі робіць усё магчымае, каб утрымаць інфляцыйныя паказчыкі ў рамках 14-15%.

Таксама Зіноўскі заявіў, што ўлады павінны адмаўляцца ад агульнай падтрымкі дзяржаўных прадпрыемстваў, а рабіць стаўку на прыбытковыя і інавацыйныя. Стратныя прадпрыемствы ён прапанаваў рэструктурызаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі