Мінскае "Дынама" развіталася з Лігай Еўропы (відэа)
Мінскае "Дынама" развіталася з футбольнай Лігай Еўропы. Каманда Сяргея Гурэнкі пасля гасцявой нічыі (1:1) нечакана прайграла на сваім полі "Ліепаі" — 1:2. Госці здзівілі сваім настроем на матч. Яны забілі гол ужо на 10-й хвіліне. Адыграцца ў дынамаўцаў не атрымалася. Пасля таго, як яны на 70-й прапусцілі другі мяч, надзеі на станоўчы вынік зніклі. Ужо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны ў гасцей здарыўся аўтагол.
Перад матчам мінскае "Дынама" "састарыла" сваіх футбалістаў. Відаць, дарма.
У чацвер беларускія клубы правядуць яшчэ два матчы ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы. "Віцебск" згуляе на сваім полі з фінскім "Куопіё", пачатак у 21:30. Першы паядынак — 0:2. Матч пакажа ў жывым эфіры тэлеканал "Беларусь 5". Салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца на Мальце з "Хіберніянсам". У першым паядынку гарнякі выйгралі з лікам 1:0.
0 #DinamoLiepaja 1 pic.twitter.com/pEMbLQfgZB
— GoalTV (@GoalTV17) July 18, 2019
0 #DinamoLiepaja 2 pic.twitter.com/RzICWzcloI
— GoalTV (@GoalTV17) July 18, 2019
1 #DinamoLiepaja 2 pic.twitter.com/yrchU6NNtl
— GoalTV (@GoalTV17) July 18, 2019