Мінскага дынамаўца Арцёма Быкава аштрафавалі за непрыстойны жэст пасля гола
Арцём Быкаў і яго непрыстойны жэст / Скрыншот з відэа АБФФ
Мінскага дынамаўца Арцёма Быкава аштрафавалі за непрыстойны жэст пасля гола. Эпізод гульні чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе паміж "Дынама" і "Іслаччу", якая прайшла 29 кастрычніка, разгледзеў Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ. Прысуд — 50 базавых велічынь, гэта 1600 рублёў. У спісе аштрафаваных за розныя ўчынкі футбалістаў гэта рэкордная сума.
У тым матчы з "Іслаччу" Быкаў адкрыў лік. Але яго "святкаванне гола" аказалася незвычайным. У федэрацыі дзеянні футбаліста кваліфікавалі па артыкуле 100 "Іншыя парушэнні" Дысцыплінарнага кодэкса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.