Мінскі дынамавец Лінгле хоча, каб яго дзеці сталі грамадзянамі Беларусі

Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" распавёў генеральны менеджар "Дынама" Уладзімір Беражкоў:

"У Шарля Лінгле ёсць двое дзяцей, бацькі вырашылі, каб яны сталі грамадзянамі Беларусі. Я вельмі спадзяюся, што праз гадоў 16-17 дзеці Лінгле таксама будуць гуляць у зборнай Беларусі".

Нагадаем, 32-гадовы Шарль Лінгле з перапынкам выступае за мінскае "Дынама" з 2011 года, два гады таму ён атрымаў беларускае грамадзянства.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі