Мінскія дынамаўцы абыгралі падольскі "Віцязь" — 5:4
Пераможную шайбу ў браму сапернікаў забіў Джанатан Чычу.
29 снежня хакеісты мінскага "Дынама" ў сябе дома правялі чарговы матч чэмпіянату КХЛ. Гульня атрымалася напружанай. На 9-й хвіліне Развадоўскі вывеў гаспадароў наперад, але ўжо на 14-й хвіліне Кучаравенка зраўняў лік. А на 16-й хвіліне Горак вывеў гасцей наперад.
У другім перыядзе шайбы Шчахуры на 28-й і Мацярухіна на 37-й хвіліне дазволілі дынамаўцам узяць ініцыятыву ў свае рукі. Аднак другі перыяд адзначыўся масавай бойкай і выдаленнем ажно чатырох мінскіх хакеістаў на лаву штрафнікоў.
Дзякуючы гэтаму ў першыя ж хвіліны трэцяга перыяду ў браму дынамаўцаў забілі дзве шайбы Парселанд і Саладухін. Аднак гаспадары не здаліся і працягвалі змагацца да канца. На 54-й хвіліне Шынкевіч зраўняў лік, а на 58-й Джанатан Чычу забіў пераможную шайбу ў браму "Віцязя". З лікам 5:4 дынамаўцы завяршылі матч.
Гэта дзявятая запар перамога мінскага клуба.
Пасля 39 гульняў "Дынама" мае 71 ачко і займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. У клуба 19 перамог у асноўны час, 3 — у авертайме, 2 — па булітах. На рахунку дынамаўцаў 11 паразаў у асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайбаў 118-99).
Наступныя два матчы "Дынама" правядзе на выездзе: 3 студзеня — у Хельсінкі з "Ёкерытам", 5-га — у Мыцішчах з "Атлантам".
Фота з архіву сайта "Дынама-Мінск"