Мінтранс пацвярджае: "Белаэранавігацыю" могуць адключыць ад агульнай сістэмы

Дыспетчарская ў мінскім аэрапорце​
Дыспетчарская ў мінскім аэрапорце​

Рызыка адключэння "Белаэранавігацыі" ад еўрапейскай базы звестак аб паветраным руху ёсць, пацвердзіў дырэктар дэпартамента авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі, паведамляе reform.by.

"У цяперашні час такая праблема існуе", — сказаў ён.

Па словах Сікорскага, "еўрапейскія партнёры тлумачаць, што гэтая палітычная каманда паступіла. Яна ніяк не звязаная з пытаннямі нашага ўзаемадзеяння". Беларускі чыноўнік лічыць, што такім чынам авіяцыю спрабуюць выкарыстоўваць "для нядобрасумленнай канкурэнцыі", як "інструмент аказання ціску".

Нагадаем, "Белаэранавігацыя" знаходзіцца пад санкцыямі ЕС пасля інцыдэнту з рэйсам Ryanair. Прадпрыемства спрабуе аспрэчыць санкцыі ў судзе Еўрасаюза.

Сікорскі таксама расказаў, што ў выпадку новых санкцый, у прыватнасці забароны лізінгу амерыканскіх бартоў Boeing, "Белавія" можа перайсці на расійскія самалёты.  

Пра тое, што міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) можа ўвесці санкцыі супраць Беларусі праз сітуацыю з самалётам Ryanair, паведаміў на гэтым тыдні дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі