Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі закрануць 86 фізічных і юрасоб — Барэль
Жазэп Барэль / Reuters
У чацвёрты пакет санкцый супраць Беларусі ўключаны 86 фізічных і юрыдычных асоб, заявіў Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Яго цытуе агенцтва ТАСС.
Раней паведамлялася, што персанальныя санкцыі ў дачыненні да каля 80 фізічных асоб, могуць быць адобраны сёння на Савеце кіраўнікоў МЗС краін ЕС.
Па словах Барэля, эканамічныя санкцыі ЕС супраць Беларусі будуць разгледжаны на саміце ЕС 24-25 чэрвеня і толькі пасля гэтага зацверджаны. Ён таксама адзначыў, што гаворка ідзе аб абмежаваннях, якія будуць накіраваны на беларускі экспарт у Еўрасаюз. Аб канкрэтных галінах казаць рана, адзначыў таксама Жазэп Барэль.
На мінулым тыдні камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін Еўрасаюза ўзгадніў чацвёрты пакет санкцый супраць Беларусі. Паведамлялася, што гаворка ідзе пра 78 фізічных асоб і 7 беларускіх кампаніях. Літоўскі рэсурс 15min.lt сцвярджаў, што абмежавальныя меры могуць быць уведзеныя ў дачыненні да такіх кампаній, як Logex, Новая нафтавая кампанія, Sohra, Bremino Group, Globalcustom, Белаэранавігацыя, МАЗ і БЕЛАЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.