“Міс Беларусь" і дэпутат Марыя Васілевіч — пра стаўленне да чорнага піяру

“Міс Беларусь" і дэпутат Марыя Васілевіч — пра стаўленне да чорнага піяру

“Міс Беларусь — 2018" і самая маладая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч адказала на пытанне Еўрарадыё пра тое, яе яна ставіцца да чорнага піяру, з якім сутыкнулася падчас перадвыбарчай кампаніі.

Васілевіч: "Насамрэч, каментароў было шмат, былі яны абсалютна розныя. Шчыра вам скажу, часам былі дастаткова крыўдныя. Але... неяк эмацыйна на іх рэагаваць напэўна не варта... З гэтым я сутыкнулася не першы раз, таму адэкватнае ўспрыняццё гэтых каментароў у мяне ўжо было і дагэтуль. Таму не магу сказаць, што яны выбілі мяне з каляіны. Адзінае, што такія каментары былі і з боку журналістаў, нейкіх іншых людзей, у тым ліку іншых кандыдатаў па маёй акрузе".

Пры гэтым, кажа Васілевіч, яна ў "чорны спіс" ніякія СМІ не ўносіла, нягледзячы на розныя непраўдзівыя выказванні пра яе.

Марыі Васілевіч 22 гады. "Міс Беларусь 2018" працуе тэлевядучай Белтэлерадыёкампаніі, з'яўляецца пастаяннай спадарожніцай Аляксандра Лукашэнкі на розных мерапрыемствах, атрымала яго спецпрэмію.

6 снежня на сваё першае пасяджэнне сабралася Палата прадстаўнікоў 7-га склікання. Марыя Васілевіч прызнаецца, што яна, як і шэраг іншых дэпутатаў, яшчэ адчувае сябе "першакурсніцай". Але спадзяецца, што хваляванне хутка пройдзе. У яе яшчэ няма падрыхтаваных законапраектаў, але ёсць "думкі, ідэі і ініцыятывы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі