Moderat на некалькі месяцаў спынілі тур з-за аварыі

Акурат пасля канцэртаў у Амерыцы і Канадзе вакаліст гурта Moderat Саша Рынг трапіў у аварыю на матацыкле. Выпадак адбыўся ў Берліне, родным горадзе музыкі.
 
“Цяпер Саша і яго сяброўка, з якой ён быў на момант аварыі, адчуваюць сябе добра — пішуць на афіцыйным сайце Moderat. — Але складаны пералом нагі ў некалькіх месцах робіць немагчымым перасоўванні музыкі ў бліжэйшыя тыдні і нават месяцы”.
 
Тур вырашана адкласці да наступнага года, усе набытыя квіткі маюць моц.

Нагадаем, нямецкі гурт Moderat, дзе ў творчым саюзе зліліся музыкі з Modeselektor і Apparat, паспеў даць толькі 10 канцэртаў з запланаванага тура ў падтрымку свайго другога альбома “Moderat-II”. Беларусы ўжо маглі ўабачыць новае шоў у жніўні, у польскім горадзе Катавіцэ на фестывалі Tauron Nova Muzyka. У новых датах тура з’явілася яшчэ адно бліжэйшае да Беларусі месца — Варшава. Канцэрт прызначаны на 2 лютага 2014 года. 
 
Новыя даты тура Moderat 2014:
 
26 студзеня, Мюнхен (Германія), Kesselhaus
27 студзеня, Амстэрдам (Нідэрланды), Paradiso
30 студзеня, Кёльн (Германія), Live Music Hall
31 студзеня, Вісбадэн (Германія), Schlachthof
1 лютага Эрфурт (Германія), Stadtgarten
2 лютага, Варшава (Польшча), Basen
7 лютага, Брысталь (Вялікабрытанія), TBA
8 лютага, Эдынбург (Вялікабрытанія), Substance@Picture House 
9 лютага, Дублін (Ірландыя), Button Factory
11 лютага, Лондан (Вялікабрытанія), Koko
12 лютага, Лондан (Вялікабрытанія), Koko
14 лютага Орхус (Данія), Train
15 лютага Капенгаген (Данія), Studie 1
17 лютага, Парыж (Францыя), Trianon
19  лютага, Фрыбург (Швейцарыя), Fri-Son
20 лютага, Цюрых (Швейцарыя), Komplex457
21 лютага, Ліён (Францыя), Le Transbordeur
22 лютага, Мілан (IT), Magazzini Generali
23 лютага, Штутгарт (Германія), LKA
24 лютага, Вена (Аўстрыя), Арэна
25 лютага Берлін (Германія), Columbiahalle

Фота: muzyka.wp.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі